Паважаныя сябры! Для многіх закончылася “гарачая” пара экзаменаў і тэстаў, трэба вызначацца куды лепей паступіць вучыцца. Разумеем, што выбар прафесіі – цяжкая справа, нават не ўсе дарослыя могуць самастойна справіцца з гэтай праблемай. Сёння мы падрыхтавалі матэрыял для тых, хто хочаце набыць або змяніць прафесію. І пагаворым аб прафесіі бібліятэкара. Калі Вы любіце кнігі, любіце людзей і хочаце стаць высокаадукаваным, інтэлектуальным, духоўна багатым чалвекам, то Ваш выбар – прафесія бібліятэкара.