Буктрэйлер па аповесці Барыса Васільева «А зори здесь тихие»

Кніга Барыса Васільева «А зори здесь тихие» — рукатворны помнік  народу, які перамог у Вялікай Айчыннай вайне. Несумненна, што свой мастацкі матэрыял аўтар чэрпае з жыцця, з асабістых успамінаў. Гэты матэрыял з’явіўся крыніцай натхнення для стварэння шыкоўнага твора, які заўсёды будзе запатрабаваны.  Кніга распавядае пра эмоцыі і паўсядзённасць жыцця на вайне. У аповесці расказваецца пра вайну як пра цяжкую  працу, якую трэба выканаць любой цаной.  Твор Барыса Васільева цікавы тым, што ён — увасабленне дабра і чалавечнасці. Паважаныя сябры! Сёння мы прапануем Вашай увазе буктрэйлер па кнізе Барыса Васільева і несумняваемся, што пасля прагляду Вы абавязкова наведаеце гарадскую бібліятэку і возьмеце «А зори здесь тихие» для чытання.

Паглядзець відэа можна тут

 

Ваш электронный адрес не будет опубликован.