І закрасуе скрозь «Шыпшына»

6 ліпеня ў гарадской бібліятэцы горада Ашмяны прайшлі гучныя чытанні твораў Пятра Глебкі “І закрасуе скрозь “Шыпшына”, менавіта так называўся першы паэтычны зборнік пісьменніка. Чыстая, шчырая любоў да Радзімы натхняла Пятра Глебку на творчую працу. Яго паэзія простая, сціплая і мужная выклікае сапраўднае хваляванне, бо ідзе з сэрца, таму мае магутную сілу і так доўга застаецца яркай старонкай ў беларускай літаратуры. Прысутныя самі, на свой густ, выбіралі вершы і іх зачытвалі. Дапоўніла мерапремства тэматычная паліца “І краскі, і словы завіў у вянок…”

Ваш электронный адрес не будет опубликован.