Застацца чалавекам у полымі вайны

Чытачы гарадской бібліятэкі г. Ашмяны прымаюць удзел у абласнай акцыі “Чытаем разам: чытаем творы аб вайне”. Палазок Ірына зачытвае ўрывак з неўміручай паэмы Аляксандра Твардоўскага “Василий Тёркин”. 11 снежня 1939 года ў газеце Ленінградскага ваеннага округа  “На страже Родины” быў надрукаваны верш А. Твардоўскага “На привале”, які затым стаў адной з частак паэмы “Василий Тёркин”. Такім чынам, напачатку Васіль Цёркін быў героем Фінскай вайны 1939 – 40 гадоў. Твардоўскі ўспамінаў, што ён пісаў не паэму, не аповесць, а кнігу: слова кніга гучыць як прадмет сур’ёзны, дакладны, безумоўны. Кніга складаецца з 30 частак. Кожная частка – самастойны твор. Але ўсе часткі аб’яднаны адным галоўным героем – Васілём Цёркіным. Байцы на фронце не заўсёды мелі магчымасць прачытаць твор цалкам. Яны чыталі тое, што трапіла ім у рукі, але ім было зразумела, аб чым гэта паэма. Кніга А. Твардоўскага запатрабавана і зараз, карыстальнікі бібліятэкі час ад часу звяртаюцца да паэмы і чытаюць яе з задавальненнем.

Здесь можно посмотреть видео

 

 

Ваш электронный адрес не будет опубликован.