Паважаныя сябры!
Каронавірус змяніў нашы планы, і большую частку часу мы праводзім дома. Як перажыць самаізаляцыю? Гэта не нагода сумаваць, новыя тэхналогіі дазваляюць разнастаіць вольны час. У гарадской бібліятэцы горада Ашмяны пад дэвізам “Не выходзячы з бібліятэкі: будзь online” стартаваў сеткавы праект “Бібліятэка ідзе да вас”. Аб навінах кніжнага свету, што можна чытаць, слухаць, вывучаць ў рэжыме online кожны жадаючы можа знаёміцца на сайце гарадской бібліятэкі г. Ашмяны (oshmgorbibl.by).
Напрамкі, па якім мы будзем працаваь:
#топліст – “мабільнае чытанне”: агляды літаратуры, водгукі-рэкамендацыі на любімыя кнігі, віртуальныя выставы, прэзентацыі, “разумныя” віктарыны і квэсты;
#героіпа-зачасам – да 75-годдзя Вялікай Перамогі: выставы, віктарыны, літаратурныя марафоны.
#творчаямайстэрня – адкрываем схаваныя таленты і рэалізуем новыя магчымасці.
Галіна Аляксандраўна Блажэвіч, актыўны чытач гарадской бібліятэкі, рэкамендуе для чытання кнігу “В тылу и на фронте”, пад рэдакцыяй Л. І. Сцішова. Гэта кніга – калектыўны партрэт жанчын, якія ў гады Вялікай Айчыннай вайны замянілі на заводах і фабрыках мужчын, якія змагаліся на франтах вайны. У кнігу ўвайшлі артыкулы, напісаныя пісьменнікамі і журналістамі.