Жыве на ўсёй планеце народ вясёлы дзеці!

1 ліпеня ў гарадской бібліятэцы г. Ашмяны адбылася літаратурна-забаўляльная праграма “Жыве на ўсёй планеце народ вясёлы дзеці!”, на якую запрасілі выхаванцаў летняга аздараўленчага лагера “Юнгвардыя” ДУА “Гімназія №1 г. Ашмяны”. Бібліятэкары экспанавалі тэматычную падборку літаратуры “Лета з кнігай”. Прысутныя актыўна ўдзельнічалі ў літаратурнай віктарыне “У гасцях у казкі”, весела і азартна ўгадвалі назвы казак, імёны казачных герояў, а падказкай ім служылі выданні з кніжнай выставы. Асабліва спадабалася дзецям сцэнка па казцы “Чырвоны каптурок” Шарля Перо. Не абышлося і без рухомых спартыўных гульняў, блага раздолле на свежым паветры гэта дазваляла. Самыя актыўныя ўдзельнікі Сілівончык Косця і Пятлёха Раман адзначаны салодкімі падарункамі.

Ваш электронный адрес не будет опубликован.