Цудоўны свет тэатра

31 сакавіка ў гарадской бібліятэцы горада Ашмяны была экспанавана кніжная выстава “Цудоўны свет тэатра”. Выстава прымеркавана да Міжнароднага дня тэатра, які штогод адзначаецца напрыканцы сакавіка. Тэатр існаваў ва ўсе часы і ва ўсіх куточках свету, але толькі ў 1961 годзе абвешчаны Міжнародны дзень тэатра. Гэта свята не толькі для тэатральных дзеячаў, але і для ўсіх тых, хто цікавіцца і любіць тэатр. Карыстальнікі бібліятэкі мелі магчымасць пазнаёміцца з кнігамі і артыкуламі з перыядычных выданняў аб гісторыі тэатра, аб вядомых акцёрах і трупах тэатраў. Асаблівую цікавасць выклікала 2-томная энцыклапедыя “Тэатральная Беларусь” і прыгожы фаліян “Большая энциклопедия Большого театра Беларуси”.

Ваш электронный адрес не будет опубликован.