Моладзь — наша сучаснасць і будучае

17 сакавіка ў гарадской бібліятэцы горада Ашмяны прайшоў дзень інфармацыі “Моладзь – наша сучаснасць і будучае”. Моладзь – асаблівая сацыяльна-дэмаграфічная група, з якой звязана будучае нашай незалежнай Беларусі. На маладых ускладзена адказнасць за развіцце грамадства, за дабрабыт старэйшага пакалення. Бібліятэкары падрыхтавалі для маладых  шэрах мерапрыемстваў, сярод якіх: гутарка “Бібліятэка – месца сустрэчы маладых”, краязнаўчая гадзіна “Подзвігам слаўны твае землякі”, віртуальнае падарожжа “Мілы куток маёй Айчыны” і выкладка літаратуры “Моладзь у люстэрку часу”.

Ваш электронный адрес не будет опубликован.