Заўсёды помніць родныя сцяжынкі

24 лютага ў гарадской  бібліятэцы горада Ашмяны была праведзена гадзіна паэзіі “Заўсёды помніць родныя сцяжынкі” па творчасці Рыгора Барадуліна, прысвечаная 85-годдзю з дня нараджэння. Слухачоў-школьнікаў 9 «Б» СШ № 2 г. Ашмяны вядучыя мерапрыемства бібліятэкары пазнаёмілі з жыццевым і творчым шляхам народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна. Падчас мерапрыемства гучалі  вершы паэта «Неруш», «Я слаўлю мамы светлае імя», «Забяры мяне, любая мама», «Я вас чакаў з вясны…».  Шчырасцю і непасрэднасцю напоўнены вершы Р. Барадуліна, што прысвечаны роднаму Ушацкаму краю. Усім было цікава паслухаць песню «Трэба дома бываць часцей» на словы Р.Барадуліна, кампазітара І. Лучанка ў выкананні ансамбля «Сябры». У мерапрыемстве былі выкарастаны відэафільмы пра Р. Барадуліна. З цікавасцю чытачы слухалі ў выкананні аўтара верш «Бацьку», глядзелі з удзелам  Рыгора Барадуліна фільм «Рыгор Барадулін», дзе гучалі вершы ў выкананні самога народнага паэта. Цікава, што ў гонар 75-гадовага юбілею Р. Барадулін быў засняты ў дакументальным фільме «Эпоха Барадуліна». «Ён сагрэў мне сэрца» — так пра гэты фільм казаў яго герой — народны паэт — Р.Барадулін. Паэзія Р.Барадуліна адчыняе дзверы людскіх душ, каб у сэрцах навечна пасяліліся дабро, праўда, прыгожосць.

Ваш электронный адрес не будет опубликован.