Салдат Вялікай вайны… Генерал Вялікай літаратуры

17 лютага ў гарадской бібліятэцы горада Ашмяны чытачам быў прапанаваны агляд літаратуры “Салдат Вялікай вайны… Генерал Вялікай літаратуры”, прысвечаны 95-годдзю з дня нараджэння Івана Навуменкі, класіка беларускай літаратуры, Народнага пісьменніка Беларусі. Перш за ўсё вялікаму колу чытачоў Іван Навуменка вядомы як аўтар , які пісаў, у асноўным, аб вайне, аднак масціты творца закранаў і сацыяльна-ідэалагічныя тэмы. Бібліятэкары пазнаёмілі прысутных з жыццёвым і творчым шляхам Івана Навуменкі. Падчас мерапрыемства была экспанавана кніжная выстава “Іван Навуменка – яркі і самабытны талент”, а для прагляду быў прадстаўлены відэаролік “Святло далёкай зоркі”.

Ваш электронный адрес не будет опубликован.