Жыровіцкая святыня беларускага народа

24 студзеня ў гарадской бібліятэцы горада Ашмяны адбылася сустрэча з Благачынным цэркваў Ашмянскай акругі, протаіерэем, настаяцелем храма Уваскрэсення Хрыстовага Пятром Пятлёхай. Мерапрыемства называлася “Жыровіцкая святыня беларускага народа”  і было прысвечана 500-годдзю заснавання Жыровіцкага манастыра і 550-годдзю Жыровіцкага абраза Божай Маці, аднаго з самых шанаваных абразоў веруючых. У любой праваслаўнай краіне ёсць свае галоўныя сімвалы і святыні, якія вызначаюць саму сутнасць яе праваслаўнага жыцця. Такім месцам для беларусаў з’ўляюцца, безумоўна, Жыровічы. Бібліятэкары напомнілі прысутным цікавыя гістарычныя звесткі гэтага знакавага месца і прадаставілі слова святару. Вельмі прыемна, што сустрэча атрымалася цікавай і насіла выхаваўчы характар, таму што айцец Пётр заўсёды дае шчырыя парады падрастаючаму пакаленню. Дапоўніла мерапремства кніжная выстава “Жировичская икона Божьей Матери – некуротворный образ Богородицы” і фотакалаж “Вопыт стагоддзяў: гісторыя Жыровіцкага манастыра”.

Ваш электронный адрес не будет опубликован.