Многогранный писатель Антон Чехов

30 студзеня ў гарадской бібліятэцы горада Ашмяны падрыхтавана кніжная выстава “Многогранный писатель Антон Чехов”, прысвечаная 160-годдзю з дня нараджэння вядомага рускага пісьменніка. Новыя пакаленні з задавальненнем чытаюць і па-свойму разумеюць яго цудоўныя апавяданні, п’есы, аповесці. Антон Паўлавіч Чэхаў пражыў кароткае жыццё – 44 гады, але напісаў…

Жыровіцкая святыня беларускага народа

24 студзеня ў гарадской бібліятэцы горада Ашмяны адбылася сустрэча з Благачынным цэркваў Ашмянскай акругі, протаіерэем, настаяцелем храма Уваскрэсення Хрыстовага Пятром Пятлёхай. Мерапрыемства называлася “Жыровіцкая святыня беларускага народа”  і было прысвечана 500-годдзю заснавання Жыровіцкага манастыра і 550-годдзю Жыровіцкага абраза Божай Маці, аднаго з самых шанаваных абразоў…

Сэрцу мілы куточак — Ашмяны

17 студзеня ў гарадской бібліятэцы горада Ашмяны прадстаўлена кніжная выстава “Сэрцу мілы куточак — Ашмяны”, прымеркаваная да 80-годдзя ўтварэння Ашмянскага раёна. Ашмянскі раён утвораны 15 студзеня 1940 года. Першапачаткова ўваходзіў у склад Вілейскай і Маладзечанскай абласцей, з 20 лістапада 1960 года ўключаны ў Гродзенскую вобласць.