Сучасная беларуская проза на старонках літаратурна-мастацкіх выданняў

26 снежня супрацоўнікі гарадской бібліятэкі горада Ашмяны прапанавалі чытачам выставу-прагляд “Сучасная беларуская проза на старонках літаратурна-мастацкіх выданняў”. Бібліятэкары пазнаёмілі прысутных са зменамі ў сферы літаратурна-мастацкага кнігавыдання, якія адбыліся за апошні час у Беларусі. Таксама былі адзначаны розныя літаратурныя школы і напрамкі, паказаны прыклады крэатыўнай інтэрпрэтацыі традыцыйных жанраў. На выставе знайшлі месца як часопісы, так і цікавыя літаратурна-мастацкія выданні. Дапоўніла мерапрыемства прэзентацыя “Сучасная беларуская проза”.

Ваш электронный адрес не будет опубликован.