Сучасная беларуская проза на старонках літаратурна-мастацкіх выданняў

26 снежня супрацоўнікі гарадской бібліятэкі горада Ашмяны прапанавалі чытачам выставу-прагляд “Сучасная беларуская проза на старонках літаратурна-мастацкіх выданняў”. Бібліятэкары пазнаёмілі прысутных са зменамі ў сферы літаратурна-мастацкага кнігавыдання, якія адбыліся за апошні час у Беларусі.