Барацьба са СНІДам мірным шляхам

13 снежня ў гарадской бібліятэцы горада Ашмяны прайшла гадзіна карысных паведамленняў “Барацьба са СНІДам мірным шляхам”, прымеркаваная да Сусветнага дня прафілактыкі СНІДу. Гэта дата штогод заклікае не толькі памятаць аб гэтай пакуль невылечнай хваробе, але і быць цярплівымі да тых людзей, якія з’яўляюцца пераносчыкамі хваробы. Супрацоўнікі бібліятэкі пастаянна, на працягу года, праводзяць інфармацыйна-тлумачальную работу сярод падлеткаў з мэтай фарміравання здаровага ладу жыцця. Удзельнікам мерапрыемства была прапанавана кніжная выстава “СПИД: знать, чтобы бороться”,  а інфармацыйны буклет “Начни с себя — живи безопасно” атрымалі ўсе жадаючыя..

Ваш электронный адрес не будет опубликован.