Гарадской бібліятэцы — 70!

4 снежня гарадская бібліятэка г.Ашмяны запрасіла чытачоў і гасцей на юбілейную вечарыну «Гарадской бібліятэцы г.Ашмяны – 70!”. Адлік сваёй гісторыі бібліятэка пачала ў 1949 годзе, калі рашэннем Ашмянскага РВК ад 18 ліпеня таго ж года была прынята пастанова аб адкрыцці бібліятэчнай установы. За ўсе гады дзейнасці бібліятэка выконвала сваю галоўную місію – прапагандавала кнігу і чытанне, несла ў масы ідэі духоўнага ўзбагачэння, выхавання гарманічна развітай асобы. За гэты час змянілася некалькі пакаленняў чытачоў і бібліятэкараў.
        На мерапрыемства прыйшлі шматлікія госці: актыўныя чытачы, ветэраны-бібліятэкары, калегі. Прыйшлі павіншаваць кіраўнікі: начальнік і намеснік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Астрамовіч Кацярына Аляксандраўна і Александровіч Валянціна Станіславаўна, дырэктар ДУК “Ашмянская раённая бібліятэка” Белавус Марына Рамуальдаўна. Прадстаўнікі грамадскага аб’яднання “Белая Русь” Грышчанка Алена Міхайловна, рэдакцыі газеты “Ашмянскі веснік” Санюк Аліна Мікалаеўна, ААТ “Будаўнік” Юшко Аксана Станіславаўна, ДУА “Сацыяльна-педагагічны цэнтр Ашмянскага раёна” Зышчык Ганна Іванаўна, дырэктар рэарганізаванай  ДУА “Ашмянская школа-інтэрнат для дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў” Бізюк Уладзімір Аляксандравіч, з якімі цесна супрацоўнічае бібліятэка.
         Цёпла ўспрынялі прысутныя тэатралізаванае прывітанне навучэнцаў СШ №2 з класным кіраўніком Макась Іраідай Іосіфаўнай. Шмат добрых слоў у адрас бібліятэкі і яе супрацоўнікаў гаварылі адданыя чытачы Ванзонак Наталля Аляксандраўна, Тамашэвіч Марыя Фамінічна, бібліятэкары Гардзей Галіна Францаўна, Кімса Ядзвіга Казіміраўна, Гарлуковіч Кацярына Генадзьеўна. Свой верш пра кнігу прачытала актыўная чытачка і сябар бібліятэкі Адашкевіч Тэрэса Іванаўна. Атмасферу святочнасці стваралі вядучыя Андрэй Бубен і Максім Мальцаў, самадзейныя артысты і калегі Канстанцін Яраш, Яўгенія Уласік, Віталь Юрэвіч.

         У канцы вечарыны шмат падзячных слоў выказала загадчык бібліятэкі Зарэцкая Людміла Аркадзьеўна, якая ўзначальвае бібліятэку ўжо больш за 25 гадоў. Яна адзначыла, што запатрабаванасць бібліятэкі ў насельніцтва, яе станоўчы імідж выпрацоўваўся дзякуючы адданасці загадчыкаў і бібліятэкараў: Красоўскай (Міхеенка) Валянціны Яфімаўны, Папковай Ганны Навумаўны, Клінцэвіч Аляксандры Сяргееўны, Шляхціч Любові Міхайлаўны, Швец Вольгі Вітальеўны, Шымко Фацініі Аляксандраўны, Калыбінай Алены Аркадзьеўны, Бухоўскай Аляксандры Уладзіміраўны, Шэшка Алены Аркадзьеўны. Рагінскай Кацярыны Адамаўны, Ізбіцкай Ірыны Сямёнаўны, Лукша Веранікі Канстанцінаўны і іншых, справу якіх працягваюць і цяперашнія супрацоўнікі Палазок Ірына Анатольеўна, Жоўтка Станіслава Казіміраўна.

 

12

Ваш электронный адрес не будет опубликован.