Зона без курэння

21 лістапада ў гарадской бібліятэцы горада Ашмяны прайшла гутарка-папярэджанне аб шкодзе палення “Зона без курэння”. Бібліятэкары расказалі прысутным, што ў выніку розных мерапрыемстваў у Беларусі плаўна зніжаецца працэнт людзей, якія кураць, але, усё ж, статыстыка памерлых не радуе. Падлеткі па ролях прачыталі казку Сяргея Міхалкова “Как медведь трубку нашёл”. Пад канец мерапрыемства прысутныя зрабілі вывад, што курыць шкодна. Бібліятэкары падрыхтавалі кніжную выставу “Без шкодных звычак жыць на свеце здорава” і зрабілі агляд прадстаўленай на ёй літаратуры.

Ваш электронный адрес не будет опубликован.