Энергазберажэнне — справа кожнага

11 лістапада ў гарадской бібліятэцы горада Ашмяны прайшла інфармацыйная гадзіна “Энергосбережение – дело каждого”, прымеркаваная да Сусветнага дня энергазберажэння, які праходзіць пад дэвізам «Зберажом клімат, зберажом энергію і рэсурсы». Прысутныя даведаліся, што значэнне энергазберажэння настолькі вялікае, што сёння яго называюць “шостым палівам” – экалагічным, танным і аднаўляльным. Удзельнікі мерапрыемства адказвалі на пытанні і пагадзіліся, што эканоміць энергарэсурсы – значыць быць адукаваным, сучасным грамадзянінам, думаючым аб сваёй краіне і аб здароўі сваёй сям’і.

Ваш электронный адрес не будет опубликован.