Зона без курэння

21 лістапада ў гарадской бібліятэцы горада Ашмяны прайшла гутарка-папярэджанне аб шкодзе палення “Зона без курэння”. Бібліятэкары расказалі прысутным, што ў выніку розных мерапрыемстваў у Беларусі плаўна зніжаецца працэнт людзей, якія кураць, але, усё ж, статыстыка памерлых не радуе. Падлеткі па ролях прачыталі казку Сяргея Міхалкова…

Энергазберажэнне — справа кожнага

11 лістапада ў гарадской бібліятэцы горада Ашмяны прайшла інфармацыйная гадзіна “Энергосбережение – дело каждого”, прымеркаваная да Сусветнага дня энергазберажэння, які праходзіць пад дэвізам «Зберажом клімат, зберажом энергію і рэсурсы». Прысутныя даведаліся, што значэнне энергазберажэння настолькі вялікае, што сёння яго называюць “шостым палівам” – экалагічным, танным…

Восеньскія канікулы ў бібліятэцы

6 лістапада, падчас восеньскіх канікул, гарадскую бібліятэку горада Ашмяны наведалі выхаванцы школьнага лагера “Дружба”, які працуе пры ДУА “Сярэдняя школа №2”. Дзеці пазнаёміліся з кнігамі, прадстаўленымі на выставе “Вялікая літаратура для маленькіх”, прынялі ўдзел у мультвіктарыне “Любимец всех детей и взрослых”.