Я — грамадзянін, я — выбаршчык

25 кастрычніка ў гарадской бібліятэцы горада Ашмяны прайшла інфармацыйная гадзіна “Я – грамадзянін, я — выбаршчык”. На самай справе, быць выбаршчыкам не проста, гэта – складаная і адказная задача. Бібліятэкары запрасілі на мерапрыемства моладзь, таму што актыўнасць маладых людзей у рашэнні сацыяльна-палітычных праблем застаецца вельмі нізкай. Не ўсе ведаюць свае канстытуцыйныя правы, якія ім дае заканадаўства для ўдзелу ў выбарах. Бібліятэкары пазнаёмілі прысутных з літаратурай, змешчанай на кніжнай выставе «У дапамогу выбаршчыку», а таксама з інфармацыйнымі матэрыяламі тэматычнай папкі “Насустрач выбарам”.

Ваш электронный адрес не будет опубликован.