У бібліятэку — дзіцячым садком

23 кастрычніка гарадская бібліятэка горада Ашмяны шырока расчыніла свае дзверы для маленькіх чытачоў, запрасіўшы іх на дзень дашкольніка “У бібліятэку – дзіцячым садком”. Выхаванцы падрыхтоўчай групы дзіцячага садка №1 г. Ашмяны першы раз пераступілі парог гарадской бібліятэкі і адправіліся ў цікавае падарожжа па Кніжнай краіне. Бібліятэкары прапанавалі дашкалятам экскурсію “Разам з кнігай падрастаем”, цікавасць выклікала гутарка-агляд “Открываем книжные просторы”, літаратурная віктарына па казкам “В сказку дверь откроем тихо” паказала добрыя веды дзяцей. Юных чытачоў пазнаёмілі супрацоўнікі бібліятэкі з краязнаўчай літаратурай і кніжнай выставай да Году малой радзімы “Зямля пад белымі крыламі”. На заканчэнне сустрэчы кожны дашкольнік атрымаў пасведчанне “Стань чытачом, юны дружа”.

Ваш электронный адрес не будет опубликован.