Старэйшаму пакаленню — увагу і клопат

4 кастрычніка ў гарадской бібліятэцы горада Ашмяны адбылося “пашыранае” пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Пагаворым па душах” на тэму “Старэйшаму пакаленню – увагу і клопат”. Мерапрыемства прайшло ў фармаце сустрэчы пакаленняў: на яго былі запрошаны людзі сталага ўзросту і дзеці. Род чалавечы складаецца з пакаленняў. Павага, добрыя адносіны да старэйшых – закон жыцця. Паважаць старэйшых трэба ўжо таму, што яны мудрэйшыя, духоўна багацейшыя. Ёсць рэчы, якія магчымы толькі сталасці, таму што ў ёй – мудрасць шматлікіх пакаленняў. Пасяджэнне атрымалася цікавым ужо таму, што адбыўся шчыры дыялог: выказвалі свае думкі прадстаўнікі розных пакаленняў. Прыемна было паслухаць выступленні дзяцей, якія цытавалі вершы і спявалі песні.

Ваш электронный адрес не будет опубликован.