Запрашаем у бібліятэку

28 верасня ў гарадской бібліятэцы горада Ашмяны была арганізавана экскурсія для навучэнцаў школ “Запрашаем у бібліятэку”. Падчас мерапрыемства дзеці пазнаёміліся з прафесіяй “бібліятэкар”, даведаліся, хто такі бібліёграф і чым займаецца мастак-афарміцель. Супрацоўнікі бібліэтэкі напомнілі аб  правілах паводзін у бібліятэцы, пазнаёмілі з новымі кнігамі і маляўнічымі часопісамі.На заканчэнне  экскурсіі маленькія чытачы разгадвалі літаратурныя загадкі, якія для іх падрыхтавала настаўнік Макась Іраіда Іосіфаўна. А самае прыемнае для бібліятэкаў тое, што амаль усе прысутныя пайшлі дамоў з выбранай для чытання кнігай.

Ваш электронный адрес не будет опубликован.