Любімыя кнігі нашай маладосці

24 верасня ў гарадской бібліятэцы горада Ашмяны прайшло чарговае пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Пагаворым па душах” на тэму “Любімыя кнігі нашай маладосці”. Актыўныя чытачы бібліятэкі сабраліся разам , каб успомніць маладосць, успомніць тыя гады, на якія яна выпала, а яшчэ – кнігі тых гадоў. З радасцю ўспаміналіся прачытаныя імі кнігі. У кожнага –  свая любімая. Час быў цяжкі, але заўсёды знаходзілася хвілінка для чытання. Успаміналіся і цікавыя выпадкі, калі кнігі чыталіся тайком ад бацькоў з ліхтарыкам пад коўдрай. У добрай , душэўнай атмасферы , за кубкам гарбаты працягвалася цікавая размова. А на пытанні літаратурнай віктарыны ўсе адказвалі з асаблівым энтузіязмам.

Ваш электронный адрес не будет опубликован.