Культура чытання перыядычных выданняў

21 верасня ў гарадской бібліятэцы горада Ашмяны прайшоў урок інфармацыйнай культуры “Культура чытання перыядычных выданняў”. На мерапрыемства былі запрошаны навучэнцы гімназіі №1 горада Ашмяны. Супрацоўнікі бібліятэкі расказалі аб магчымасцях выкарыстання перыядычных выданняў для падрыхтоўкі рэфератаў, дакладаў і для пошуку неабходнага інфармацыйнага матэрыяла.  Прысутныя дведаліся: што такое перыядычныя выданні, як яны трапляюць у бібліятэку, чаму карысна чытаць СМІ, як можна выкарыстоўваць інфармацыю перыядычных выданняў і г. д. Падлеткі атрымалі і практычнае заданне: знаходзілі ў часопісах і газетах рубрыкі пастаянных аўтараў артыкулаў,  растлумачылі такія паняцці як “прэса”, “артыкул”, “тыраж” і іншыя. Дапоўніў урок агляд перыядычных выданняў з прэзентацыяй і кніжная выстава “Перыёдыка на любы густ”.

Ваш электронный адрес не будет опубликован.