Першавераснёвы калейдаскоп

2 верасня ў гарадской бібляітэцы горада Ашмяны прайшоў дзень інфармацыі “Першавераснёвы калейдаскоп”, прымеркаваны да Дня ведаў. Усе школы ў гэты дзень шырока раскрылі дзверы ў чаканні вучняў. Але, безумоўна, 1 верасня – гэта свята і для бібліятэк. Пачалося мерапрыемства з традыцыйнага віншавання з пачаткам навучальнага года. Затым бібліятэкары запрасілі прысутных здзейсніць падарожжа па дарогах ведаў, пазнаёміцца з кніжнымі выставамі, якія прысвечаны знамянальным датам, якія адзначаюцца ў Беларусі сёлета. Гарадскую бібліятэку наведалі вучні сярэдняй школы №2 і навучэнцы гімназіі №1 горада Ашмяны.

 

Ваш электронный адрес не будет опубликован.