Гісторыя роднага краю ў фотаздымках

15 жніўня да 75-годдзя ўтварэння Гродзенскай вобласі ў гарадской бібліятэцы горада Ашмяны карыстальнікам быў прапанаваны віртуальны часопіс “Гісторыя роднага краю ў фотаздымках”. Часопіс даў магчымасць прысутным пераканацца, як памяняўся Прынёманскі край у лепшы бок за гэты перыяд: яго гарады і вёскі, аб’екты сацыяльнай сферы, прадпрыемствы. Старонкі часопіса называліся: “Гісторыя вобласці ў фактах”, “Помнікі і культурныя традыцыі Прынёманскага краю”, “Мой родны край, што Гродзенскім завецца”. Дапоўніла мерапрыемства кніжная выстава “Гродзенская вобласць праз прызму гісторыі”.

Ваш электронный адрес не будет опубликован.