Кніга адкрывае дзверы ў свет прыроды

13 жніўня ў гарадской бібліятэцы горада Ашмяны прайшоў дзень інфармацыі «Кніга адкрывае дзверы ў свет прыроды». Прырода —  дом, дзе мы дзень за днём жывём і гэты дом адзін на ўсіх. Бібліятэкары падрыхтавалі кніжную выставу “Жыць у сугучнасці з прыродай”, на якой прадставілі кнігі па экалогіі, а таксама творы М. Прышвіна, Б. Жыткова, У. Ліпскага, У. Ягоўдзіка і іншых, на якіх вырасла не адно пакаленне чытачоў. Праслухаўшы агляд літаратуры ў выставы, прысутныя адказалі на пытанні экалагічнай віктарыны “Что мы знаем о природе?”  Дапоўніў мерапрыемства майстар-клас “Из мусорной кучки – классные штучки”, падчас якога ўдзельнікі мерапрыемства даведаліся, што можна зрабіць з выкарыстаных пластыкавых бутылак. Эка-факт “Чалавек – Прырода — Грамадства” яшчэ раз напомніў прысутным аб тым, што неабходна берагчы прыроду вакол нас.

Ваш электронный адрес не будет опубликован.