Творы, якія кранануюць душу

6 жніўня супрацоўнікі  гарадской бібліятэкі горада Ашмяны падрыхтавалі гутарку “Творы, якія кранаюць душу”, прысвечаную 175-годдзю з дня нараджэння вядомага  жывапісца Іллі Рэпіна. Ілля Яфімавіч з’яўляецца адным з самых вядомых заснавальнікаў рускай жывапісі 19 стагоддзя, які пакінуў для ўсяго чалавецтва мноства жывапісных і непаўторных вобразаў, праўдзіва адлюстроўваючых розныя перыяды гісторыі. Цікава было даведацца, што Ілля Рэпін не толькі таленавіта маляваў, але займаўся і скульптурай. Асаблівую атмасферу мерапрыемства дабавіла прэзентацыя, падчас якой былі паказаны вядомыя карціны мастака.

Ваш электронный адрес не будет опубликован.