Сэлфі з любімай кнігай

29 ліпеня ў гарадской бібліятэцы горада Ашмяны прайшла акцыя “Сэлфі з любімай кнігай”. Сэлфі трывала ўвайшло ў наша жыццё, папулярнасць фотааўтапартрэтаў расце з кожным годам. Акцыя праходзіла пад дэвізам “Я прачытаў – раю табе!”. Усё, што патрэбна было для ўдзелу – гэта сэлфі з любімай кнігай у руках, або на фоне любімай кнігі і, пажадана, у сценах гарадской бібліятэкі. На прыкладзе ўдзельнікаў фотаакцыі можна даведацца, наколькі рознымі могуць быць літаратурныя густы , але, бяспрэчна адно – усіх аб’ядноўвае любоў да чытання. У спіскі самых запатрабаваных  трапілі кнігі розных жанраў, такія як “Вайна і мір” Л. Талстога, дэтэктывы Д. Данцовай, творы І. Тургенева, літаратурныя казкі, перыядычныя выданні.

Ваш электронный адрес не будет опубликован.