На ўсе рукі майстры

25 ліпеня ў гарадской бібліятэцы горада Ашмяны прайшло чарговае пасяджэнне аматарскага абяднання «Пагаворым па душах» на тэму “На ўсе рукі майстры”. Людзі , захопленыя творчасцю, бачаць свет у яркіх, прыгожых фарбах. Многія з іх збераглі ўменне і навыкі матуль, бабуль, ім хочацца паказаць свае работы, перадаць вопыт і веды іншым. Менавіта таму бібліятэкары запрасілі карыстальнікаў бібліятэкі, якія займаюцца рукадзеллем, сустрэцца і расказаць пра  захапленні, якім яны прысвячаюць большую палову вольнага часу. Расіцан Таццяна Дзмітрыеўна стварае прыгажосць з саломкі і на сустрэчу яна прыйшла разам з унукам Арцёмам. Прыгожыя архідэі, якія ніяк не адрозніш ад сапраўдных, вырабляе Гарбузава Яніна Іванаўна. У бібліятэцы, дзякуючы таленавітых людзям, з’явіўся сапраўдны чароўны востраў, які, са згоды творцаў, будзе радаваць карыстальнікаў гарадской бібліятэкі да канца ліпеня.

Ваш электронный адрес не будет опубликован.