Наркотыкі супраць нас, мы — супраць наркотыкаў

22 ліпеня ў гарадской бібліятэцы горада Ашмяны  прайшоў конкурс малюнкаў “Наркотыкі супраць нас, мы – супраць наркотыкаў”.  Мерапрыемства пачалося з гутаркі, падчас якой  была закранута  хвалюючая ўсіх тэма – наркаманія і моладзь. Прысутныя пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення наркотыкаў, даведаліся цікавыя факты – нашы продкі харчаваліся канаплёй, лячыліся ёй, шылі з яе вопрадку, не ведаючы пра яе шкоду. Бібліятэкары далі карысныя парады, як сябе паводзіць , калі прапануюць наркотыкі, як дзейнічаюць наркотыкі на арганізм чалавека. Пераможцамі конкурса  малюнкаў сталі Двіль Аляксей, Горбач Валерыя і Гарапучык Паліна. Дапоўніла мерапрыемства выстава-папярэджанне “Наркотыкам няма месца ў жыцці”.

Ваш электронный адрес не будет опубликован.