Конкурс летняга чытання працягваецца

У гарадской бібліятэцы горада Ашмяны працягваецца конкурс летняга чытання “Праводзім лета весела: чытаем і адпачываем”. Атмасфера ў бібліятэцы падчас летняга адпачынку адрозніваецца ад звычайнай. Перыядычна ладзяцца кніжныя выставы, у чытальнай зале можна пазнаёміцца з перыядычнымі выданнямі, пакарыстацца камп’ютарам і інтэрнэтам, паўдзельнічаць у цікавых, шматлікіх мерапрыемствах, знайсці патрэбную інфармацыю, а самае галоўнае – сустрэцца з сябрамі і правесці карысна час. Конкурс праходзіць пад дэвізам: хто болей, лепей, цікавей. Карыстальнікі бібліятэкі  павінны “пабіць” бібліятэчныя рэкорды: гэта адна з умоў конкурсу. Кожны тыдзень падводзяцца вынікі і за тры прачытанныя выданні ўдзельнікі атрымліваюць “сонейка”. Найбольш актыўныя чытачы атрымліваюць прызы. 16 ліпеня Арцём Вашнаровіч стаў  прызёрам апошняга тыдня і спыняцца ён не збіраецца, разам з бацькамі Арцём актыўна наведвае бібліятэку і з задавальненнем чытае.

Ваш электронный адрес не будет опубликован.