Сустрэча з Наталляй Шчарбаковай

6 ліпеня ў гарадской бібліятэцы горада Ашмяны падчас фестываля праваслаўнай культуры “Кладезь” ў рамках праекта “Праваслаўныя святыні Беларусі” адбылася сустрэча-гутарка з электроннай прэзентацыяй па тэмах “Новомученики”, “Иконы Божией матери” з кандыдатам культуралогіі Наталляй Іванаўнай Шчарбаковай. На мерапрыемства былі запрошаны чытачы бібліятэкі, усе тыя, каго цікавяць пытанні гісторыі, веры, релігійнай культуры нашай краіны. Падчас гутаркі госця расказала аб манастырах, якія знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі, прадставіла прэзентацыю, прысвечаную іконам, расказала гісторыю некаторых ікон: “Жировичской иконы Божией Матери”, іконы “Одигитрия” і іншых. Сама Наталля Іванаўна чалавек вельмі цікавы, адукаваны, прымае удзел у многіх паездках, у тым ліку і паломніцкіх, і яна падзялілася сваімі ўражаннямі, расказала аб старцах і святых зямлі беларускай. Прысутныя мелі магчымасць задаць пытанні і атрымаць цікавыя і кампетэнтныя адказы.

Ваш электронный адрес не будет опубликован.