У будучыню — праз захаванне мінуўшчыны

5 чэрвеня супрацоўнікі гарадской бібліятэкі горада Ашмяны прапанавалі чытачам вусны часопіс “У будучыню – праз захаванне мінуўшчыны”. Мерапрыемства прысвечана 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Для чаго мы ўспамінаем аб тых цяжкіх гадах? Адказ просты; той хто не памятае свайго мінулага, не мае будучыні. Мы ўдзячны загінуўшым і тым салдатам, якія выжылі і падаравалі нам будучае і жыццё. Вядучыя прапанавалі прысутным перагарнуць некаторыя старонкі нашай гераічнай гісторыі і ўспомніць, як усё было; перамога цаной жыцця; у вайны не жаночы твар; дзяцінства, абпаленае вайной; гэта свята са слязамі на вачах – так называліся старонкі вуснага часопіса. Выстава-прагляд “Помни их имена” дапоўніла мерапрыемства.

Ваш электронный адрес не будет опубликован.