Прышкольны лагер «Дружба » наведаў бібліятэку

4 ліпеня ў гарадскую бібліятэку горада Ашмяны прыйшлі  выхаванцы школьнага лагера “Дружбу” атрад “Радуга”, які працуе пры ДУА “Сярэдняя школа №2” на гутарку-гульню “Часопіс-калейдаскоп”. Памяшканне бібліятэкі напоўнілі дзеці розных узростаў, некаторыя з іх наведалі гарадскую бібліятэку першы раз.  Прэзентацыя дзіцячых часопісаў суправаджалася віктарынай, загадкамі, гульнямі. Прысутныя з задавальненнем самі чыталі вершы, апавяданні з часопісаў “Вясёлка”, “Мурзилка”. Сустрэча з любімымі часопісамі не закончылася ў бібліятэцы; дзеці атрымалі раскраскі, макеты бумажных падзелак, каб дома заняцца творчасцю!

Ваш электронный адрес не будет опубликован.