Пошукавыя сістэмы інтэрнэта

28 чэрвеня ў гарадской бібліятэцы горада Ашмяны прайшоў урок інфармацыйнай культуры “Пошукавыя сістэмы інтэрнэта”. Супрацоўнікі бібліятэкі вялі гаворку пра тое, што такое інфармацыйныя рэсурсы і інфармацыйная культура наогул. Прысутныя атрымалі адказы на пытанні: што можа быць крыніцай інфармацыі? Як вы разумееце тэрмін “інфармацыйная культура”? і іншыя. Сучасныя інфармацыйна-пошукавыя сістэмы значна змянілі тэхналогію пошуку інфармацыі. У бібліятэках сталі звычайнай справай камп’ютарныя сістэмы пошуку дакументаў, з’явіўся электронны каталог. Удзельнікі мерапрыемства атрымалі практычныя парады і змаглі самі знайсці патрэбную ім кнігу, карыстаючыяся электронным каталогам.

Ваш электронный адрес не будет опубликован.