Мы пройдем па мясцінах, дзе грымела вайна

25 чэрвеня супрацоўнікі гарадской бібліятэкі горада Ашмяны запрасілі чытачоў на гістарычны экскурс “Мы пройдзем па мясцінах , дзе грымела вайна”. Мерапрыемства праходзіла ў рамках раённага бібліятэчнага марафону-конкурсу “Дарогамі славы”, прымеркаванага да 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. 75 гадоў прайшло з той пары, як адгрымелі апошнія выбухі і людзі дачакаліся вызвалення, Вялікай Перамогі. Вялікая Айчынная вайна ўвайшла ў нашу гісторыю як небывалая па жорсткасці, трагізму і, адначасова, гераізму ў барацьбе супраць фашызму. Вядучыя ўспомніла пра ваенную аперацыю “Баграціён”, пра гісторыю ваеннага ліхалецця на роднай Ашмяншчыне. Зыходзіць пакаленне, якое памятае жахі страшэннай трагедыі нашага народа, але ў кожнай сям’і ўспамінаюць усіх тых, хто абараняў нашу Радзіму. Штогадовы ўдзел у патрыятычнай акцыі “Беларусь памятае”, шэсце з партрэтамі герояў вайны, сваіх родных – найвялікшае сведчанне памяці і ўсенароднай удзячнасці . Дапоўніла мерапрыемства электронная прэзентацыя і агляд літаратуры “Вялікая Айчынная вайна ў творах мастацкай літаратуры”.

Ваш электронный адрес не будет опубликован.