Калі ласка, у краіну Пушкінскіх герояў

19 чэрвеня для дзяцей, якія наведваюць школьны лагер пры ДУА “Гімназія №1” “Патрыёт.by” атрад “Белая Русь” супрацоўнікі гарадской бібліятэкі горада Ашмяны правялі літаратурную гадзіну “Калі ласка, у краіну Пушкінскіх герояў”. Літаратурная творчасць Аляксандра Пушкіна  суправаджае нас усё жыццё: знаёмства пачынаецца з казак у маленстве, падлеткамі мы чытаем школьныя праграмныя творы, а ў сталым узросце мы пачынаем перачытваць Аляксандра Сяргеевіча Пушкіна і адкрываць для сябе па-новаму. Мабыць, не знойдзеш чалавека, які б не памятаў на памяць хаця б некалькі радкаў Пушкіна.Падчас мерапрыемства было прыемна, што прысутныя добра знаёмы з жыццём і творчасцю пісьменніка.

Ваш электронный адрес не будет опубликован.