Прэзентацыя новага верша Т. Адашкевіч

10 чэрвеня ў гарадскую бібліятэку горада Ашмяны завітала Адашкевіч Тэрэса Іванаўна, каб пазнаёміць з новым вершам “Веснавое свята”, які прысвечаны 75-годдзю Вялікай Перамогі. Трэба адзначыць , што “свежыя” вершы мясцовай паэткі чытачы гарадской бібліятэкі слухаюць заўсёды першымі.

У бабулі ўнук пытае

Аб свяце Перамогі.

Пільна ў вочы пазірае,

Бо пытанняў многа.

На запыты паспрабую

Даць трапныя адказы

Сэрцам і душой адчую

Паббіраю фразы.

Вясновае гэта свята

Актам змацавана

Гістарычная то дата –

Гадамі зваявана.

Гора і бяда блукалі

Побач як блізняты.

Дзеці радасці на зналі,

Гінулі салдаты.

Перамогу здабылі

Пад крывавым потам.

Мужна да канца стаялі

Батальёнам, ротай.

Каб аб гэтым ліхалецці,

Пройдзеным дзядамі,

Толькі на экране дзеці

Бачылі гадамі.

Будзе нашым абавязкам

Помніць аб іх вечна.

Хай жывуць яны ў расказах

Успомнім усіх сардэчна.

 

 

Ваш электронный адрес не будет опубликован.