Ці вытрымае наша Планета?

Каб засяродзіць увагу да розных аспектаў абароны навакольнага асяроддзя 5 чэрвеня ў гарадской бібліятэцы горада Ашмяны карыстальнікам бібліятэкі была прапанавана кніжная выстава-дыскусія “Ці вытрымае наша Планета?” Цікавасць выклікалі кнігі па экалогіі, прыгажосці навакольнага асяроддзя, заказніках, а таксама артыкулы з часопісаў і газет, дакументы на электронных носьбітах. Трэба адзначыць, што праблемы экалогіі, аховы навакольнага асяроддзя вельмі актуальныя і нікога абыякавым не пакідаюць.

Ваш электронный адрес не будет опубликован.