Дзяцінства пара залатая

1 чэрвеня ў гарадской бібліятэцы горада Ашмяны было весела і шматлюдна: чытачы бібліятэкі адзначалі Свята абароны дзяцей. Бібліятэкары павіншавалі прысутных з пачаткам летняга адпачынку і правялі літаратурна-гульнёвую праграму “Дзяцінства пара залатая”. Падчас гульнёвага асарці “Кніга даруе свята” удзельнікі мерапрыемтва не толькі знаёміліся з кніжным фондам бібліятэкі, але і падбіраліся для сябе кнігі, якія найбольш ім спадабаліся, каб узяць пачытаць дамоў. У ролі даследчыкаў і экспертаў пабылі і тыя, хто прыняў удзел у літаратурным квэсце “Выйшла казка прагуляцца…”. Вельмі прыемна, што на свята ў бібліятэку разам з дзеткамі прыйшлі матулі і бабулі і ўсе сталі чытачамі гарадской бібліятэкі.

Ваш электронный адрес не будет опубликован.