Пошукавыя сістэмы інтэрнэта

28 чэрвеня ў гарадской бібліятэцы горада Ашмяны прайшоў урок інфармацыйнай культуры “Пошукавыя сістэмы інтэрнэта”. Супрацоўнікі бібліятэкі вялі гаворку пра тое, што такое інфармацыйныя рэсурсы і інфармацыйная культура наогул. Прысутныя атрымалі адказы на пытанні: што можа быць крыніцай інфармацыі? Як вы разумееце тэрмін “інфармацыйная культура”? і…

Мы пройдем па мясцінах, дзе грымела вайна

25 чэрвеня супрацоўнікі гарадской бібліятэкі горада Ашмяны запрасілі чытачоў на гістарычны экскурс “Мы пройдзем па мясцінах , дзе грымела вайна”. Мерапрыемства праходзіла ў рамках раённага бібліятэчнага марафону-конкурсу “Дарогамі славы”, прымеркаванага да 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. 75 гадоў прайшло з той пары, як адгрымелі…

Знакавая постаць Беларусі

19 чэрвеня ў гарадской бібліятэцы горада Ашмяны адбылася літаратурная вандроўка “Знакавая постаць Беларусі”, прысвечаная 95-годдзю з дня нараджэння вядомага беларускага пісьменніка Васіля Быкава. Васіль Уладзіміравіч Быкаў належыць да таго пакалення, якое амаль цалкам знішчана вайной. Юнаму лейтэнанту, якому ўжо пасля вайны спойніўся 21 год накавана…

Калі ласка, у краіну Пушкінскіх герояў

19 чэрвеня для дзяцей, якія наведваюць школьны лагер пры ДУА “Гімназія №1” “Патрыёт.by” атрад “Белая Русь” супрацоўнікі гарадской бібліятэкі горада Ашмяны правялі літаратурную гадзіну “Калі ласка, у краіну Пушкінскіх герояў”. Літаратурная творчасць Аляксандра Пушкіна  суправаджае нас усё жыццё: знаёмства пачынаецца з казак у маленстве, падлеткамі…

Кнігі-юбіляры 2019

18 чэрвеня супрацоўнікі гарадской бібліятэкі горада Ашмяны прапанавалі карыстальнікам бібліятэкі кніжную выставу “Кнігі-юбіляры 2019”. На самай справе, кніг-юбіляраў настолькі шмат, што кожны жадаючы абавязкова знойдзе сярод іх свайго “старога знаёмага”. Не толькі ў людзей, але і ў кніг бываюць розныя лёсы. Адны творы хутка забываюцца,…

Праводзім лета весела: чытаем і адпачываем

Падчас летніх месяцаў супрацоўнікі гарадской бібліятэкі горада Ашмяны практыкуюць новыя формы работы: своеасблівы бібліятэчны дворык пад назвай “Маленькая вулічная бібліятэка” з’явіўся ў жывапісным паркавым месцы, дзе растуць дрэвы, ёсць дзіцячая пляцоўка. Прысутныя з задавальненнем  адпачывалі, спаборнічалі ў рухомых гульнях і чыталі кнігі, у якіх можна…

Кніжнае лета ў бібліятэцы

На працягу летніх канікул дружныя кампаніі дзяцей і падлеткаў актыўна наведваюць гарадскую бібліятэку горада Ашмяны. Па-першае, на лета настаўнікі далі спісы літаратуры, якую трэба прачытаць і дзеці  наведваюцца ў бібліятэку, каб узяць патрэбныя кнігі. Вельмі радуе бібліятэкараў, што моладзь і падлеткі проста любяць бавіць свой…

Сцяжынкамі роднага краю

Да Году малой радзімы 11 чэрвеня ў гарадской бібліятэцы горада Ашмяны прайшоў краязнаўчы квэст “Сцяжынкамі роднага краю”. Бібліятэкары разам з чытачамі адправіліся ў віртуальную вандроўку, дзе кожны прыпынак адпавядаў памятнаму месцу, славутасцям горада альбо населенага пункта.

Каникулы без дыма и огня

11 чэрвеня супрацоўнікі гарадской бібліятэкі горада Ашмяны запрасілі выхаванцаў школьнага аздараўленчага лагера “Следопыт” атрад “Чемпион”, які працуе пры ДУА “Сярэдняя школа №3”. У рамках рэспубліканскай акцыі “Каникулы без дыма и огня” бібліятэкары правялі гутарку, падчас якой расказалі правілы паводзін на вадзе, на пажары, пры пераходзе…

Бібліяканікулы, або Лета з кнігай

10 чэрвеня гарадскую бібліятэку горада Ашмяны наведалі выхаванцы школьнага аздараўленчага тагера “Дружба”, які працуе пры ДУА “Сярэдняя школа №2” і бібліятэкары правялі з імі летнія чытанні “Бібліяканікулы, або Лета з кнігай”. Менавіта летам, падчас летняга адпачынку, дзеці маюць цудоўную магчымасць адкрываць свет і сябе ў…