Гартаем сямейныя фотаальбомы

24 мая ў гарадской бібліятэцы горада Ашмяны прайшло чарговае пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Пагаворым па душах” на тэму “Гартаем сямейныя фотаальбомы”. Чытачы бібліятэкі сабраліся, каб паглядзець старыя фотаздымкі, успомніць сваіх родных: адным словам – акунуцца ў гісторыю сваёй сям’і. Асаблівую цікавасць выклікалі чорна-белыя фотаздымкі: неверагодна, але чорна-белыя здымкі з гадамі не трацяць сваёй якасці. Прысутныя не толькі разглядалі фота, але і расказвалі пра свае сем’і, пра традыцыі і захапленні.

Ваш электронный адрес не будет опубликован.