Гартаем сямейныя фотаальбомы

24 мая ў гарадской бібліятэцы горада Ашмяны прайшло чарговае пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Пагаворым па душах” на тэму “Гартаем сямейныя фотаальбомы”. Чытачы бібліятэкі сабраліся, каб паглядзець старыя фотаздымкі, успомніць сваіх родных: адным словам – акунуцца ў гісторыю сваёй сям’і.