Асколкі разбітага юнацтва

21 мая ў гарадской бібліятэцы горада Ашмяны прайшоў шок-урок “Асколкі разбітага юнацтва”, прысвечаны Сусветнаму дню памяці ахвяр СНІДу. Дзень памяці праходзіць штогод у трэцую нядзелю мая. Дзесяткі тысяч людзей ва ўсім свеце запалілі свечкі і ўспомнілі тых, хто заўчасна загінуў ад СНІДу.  Падчас мерапрыемства бібліятэкары напомнілі прысутным аб тым, што эпідэмія СНІДу можа дакрануцца да кожнага і мы павінны падтрымліваць людзей, якія жывуць са СНІДам, а самае галоўнае – несці адказнасць за сваё здароўе. Прысутныя мелі магчымасць пазнаёміцца з матэрыяламі па тэме СНІДу ў тэматычнай папцы “СНІД на парозе 21 стагоддзя”.

Ваш электронный адрес не будет опубликован.