Мы робім свой першы выбар у жыцці

21 мая ў гарадской бібліятэцы горада Ашмяны прайшоў дзень інфармацыі. “Мы робім свой першы выбар у жыцці”. Сёння амаль палова падлеткаў, якія заканчваюць школу, не ведаюць, куды пайсці вучыцца, выбіраюць прафесію па парадзе бацькоў, сяброў, не маюць прадстаўлення аб будучай рабоце і яе перспектывах. Менавіта таму, рыхтуючы дзень інфармацыі,  супрацоўнікі гарадской бібліятэкі ставілі перад сабой мэту дапамагчы прысутным, на магчымасці, з выбарам навучальнай установы, даведацца пра новыя, запатрабаваныя прафесіі.  На мерапрыемтва быў запрошаны Болзан Дзмітрый Станіслававіч, намеснік начальніка па ідэалагічнай рабоце і кадраваму забеспячэнню Ашмянскага РАНС, які  змястоўна расказаў пра работу пажарнага, пазнаёміў з навучальнымі ўстановамі, дзе можна атрымаць дадзеную спецыяльнасць. Цікавасць у карыстальнікаў бібліятэкі выклікала гутарка-рэкамендацыя “Шлях да поспеху” і анкета “Новае пакаленне выбірае”.

Ваш электронный адрес не будет опубликован.