Навагрудак праз стагоддзі

У гарадской бібліятэцы горада Ашмяны падрыхтавана кніжная выстава “Навагрудак праз стагоддзі”, прымеркаваная да 975-годдзя з часу ўтварэння горада. Зараз Навагрудак – невялікі горад, які знаходзіцца на тэрыторыі Гродзенскай вобласці, а некалі ён быў першай сталіцай Вялікага Княства Літоўскага. На выставе былі прадстаўлены цікавыя гістарычныя выданні, даведачная літаратура, перыядычныя артыкулы, якія выклікалі цікавасць у карыстальнікаў бібліятэкі. У Год малой радзімы кніжныя выставы, падрыхтаваныя на краязнаўчым матэрыяле, асабліва актуальныя.

Ваш электронный адрес не будет опубликован.