Дом, які пабудуем мы

15 мая ў гарадской бібліятэцы горада Ашмяны адбыўся круглы стол “Дом, які пабудуем мы”, прымеркаваны да сусветнага свята —  Дня сям’і. Кожны год гэты дзень адзначаецца і ставіць сваёй мэтай звярнуць увагу грамадскасці розных краін на шматлікія праблемы сям’і. На мерапрыемства былі запрошаны Лапейка Алена Сяргееўна, педагог-псіхолаг і Грынько Яўген Пятровіч, педагог сацыяльны, якія працуюць у сектары па суправаджэнню дзяцей сірот і дзяцей, застаўшыхся без апекі бацькоў ДУА “Сацыяльна-педагагічнага цэнтра Ашмянскага раёна”. Яўген Пятровіч расказаў пра тое, што існуюць розныя сем’і, зрабіўшы акцэнт на прыёмныя сем’і і дамы сямейнага тыпу. Цікава было паслухаць парады спецыяліста пра ўзаемаадносіны паміж членамі сям’і. Алена Сяргееўна выклікала прысутных на абмеркаванне пытанняў, звязаных з тым, як пазбегнуць канфліктаў у сям’і і раздала ўсім памяткі-рэкамендацыі “Секреты семейного счастья”. Дапоўніла мерапрыемства гутарка “Традыцыі сямейнага чытання” і кніжная выстава “Усё пачынаецца з сям’і”.

Ваш электронный адрес не будет опубликован.