Адкрываем кніжныя прасторы

13 мая супрацоўнікі гарадской бібліятэкі горада Ашмяны здзейснілі бібліятэчны дэсант у дзіцячы садок №1 “Адкрываем кніжныя прасторы”. Бібліятэкары пазнаёмілі дзетак з чароўным светам казак, якія развіваюць памяць, увагу, выхоўваюць веру ў дабро, сяброўства. Дзеці з цікавасцю разглядалі маляўнічыя кнігі, разгадвалі загадкі, спрабавалі чытаць самі.